РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крычаў
... А вось і Крычаў абвясьцілі,
Давай глытнем ягоны дым.
Тут Сож цячэ як пры Вашчыле,
I сонца сьвеціць як пры ім.
 
I, можа, тая вунь дзяўчынка,
Што наш пакінула вагон, –
Яго упартая крывінка,
Яго далёкі сьветлы сон.
 
Давай былыя ўспомнім былі,
Давай хвілінку пастаім...
Тут Сож цячэ як пры Вашчыле
I, можа, журыцца па ім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.