РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэра
Эскіз з натуры
Агонь у печы дагарае.
Булькоча бульба ў чыгуне.
Сівая ўвішная старая.
I два сьвятыя на сьцяне.
Сьвятых завуць Пятрок і Павел.
Ды – я. Ды кот-вуркот на лаве.
О, дух сялянскага жытла!
Маё маленства гэтак пахла...
Мяне, Пятра і Паўла
Старая просіць да стала:
– Сядайце, хлопцы, бульба стыне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.