РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ода бярозаваму веніку
Бярозавы венік,
Бярозавы венік
Зноў лечыць ад суму.
Які яго геній
Калісьці прыдумаў?
Ці сейбіт старанны,
Ці воін харобры,
Быў лекар ён знаны –
Прыдумана добра!
Ад стомы,
                      ад млосьці,
Ад скрухі,
                      ад злосьці...
Каб грэшнае цела
Жыло і
              хацела.
Ну й венік, ай венік,
Бярозавы венік!
Ня лезь, калі кволы!..
Напэўна, той геній
Быў хлопец вясёлы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.