РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Груган
Зноў вячэрняй парой
Конь іржэ пад гарой.
 
На таемны курган
Сеў сьсівелы груган.
 
Век які кургану?
Колькі год гругану?
 
Многа згадак жыве
У яго галаве.
 
«Пачакай, не кружы,
Праўду ўсю раскажы.
 
Ведаць хочацца мне,
Дрэмле хто ў кургане?..»
 
Каркнуў птах у адказ –
Вось і ўвесь яго сказ.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.