РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ёсьць хлеб. I ёсьць віно,
Але жывых
                          шкада мне ўсё адно.
Шкада сірот, шкада калек,
Шкада празрыстых чыстых рэк,
Шкада цябе,
                          мой тлумны век.
Хоць і спазнаў я што па чым,
Але ня быў ты мне айчым:
Я радасьць знаў і знаў жанчын.
I ем я хлеб і п’ю віно,
Але жывых
                          шкада мне ўсё адно.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.