 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маці. Зь ёю – дзіця. Іх суцэльнасьць – каляска.. Бязуважныя постаці... Шыбы вітрын... А калясачкі рух – і пяшчоты, і ласка, Мацярынскай любові і ўвагі зацін. І яны, і дзіця – непарыўнасьць адзінства, Неразлучнасьці еднасьць і мяккасьць клапот. Найцяплейшая лучнасьць чуцьця й мацярынства – Самай дробнай сьняжынкі пяшчотны палёт.
30.I.1944.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|