 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І страшна, і позна Вяртацца мне ў вёсны: Там сьпеюць спакусна Салодкія вусны. А чорны груган на пагосьце Думае: госьці. Там двое да раньня Клянуцца ў каханьні. I вернасьць да скону Там лічаць законам. А чорны груган на пагосьце Думае: госьці. Там сьмех іх лагодны Ня ведае злосьці. Там кожны сьмяротны Ім трошкі зайздросьціць. А чорны груган на пагосьце Думае: госьці.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|