РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На самым дне маёй самоты...
А што, а што на самым дне?
Віно ня лечыць адзіноты,
Хоць кажуць, ісьціна ў віне.
 
I толькі чуецца мне востра
Мая часовасьць на зямлі,
I толькі бачыцца мне востраў,
Дзе вы ні разу не былі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.