РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
1986

Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.
#З казак маленства

 
У раі панэльным,
Блочна-падаблочным,
Бераг сьню кісельны,
Рэчаньку малочную.
Поле нетаптанае
Жаўруком агучана.
Я лаўлю Буланага,
Еду на заручыны.
Зь любаю абедаю
Над высокай кручаю.
Мы яшчэ ня ведаем,
Што наш край атручаны.
Думы ў нас вясельныя,
Песьні ў нас нязмрочныя...
Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.