РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яшчэ раз пра калодзеж
...А ён высах –
                                  яго не адродзіш...
I ўсё ж я з пытаньнем іду...
Вы ж у гэты хадзілі калодзеж,
Выдавалі бяду за ваду.
 
Вы над ім разважалі аб вечным,
Услаўлялі яго як мастак.
– Смаката! – Вы казалі сустрэчным. –
Смаката –
                      і даецца за так!
 
А цяпер вы ў калодзеж плюеце,
А цяпер вы сьвяцей за сьвятых...
Але дзеці...
                          Вам верылі дзеці...
Быў і я сярод вернікаў тых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.