РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Арытмія
Неба вымытага просінь.
Ветрык лес не ўскалыхне.
Як ласкавы доктар, восень
Арытмію лечыць мне:
«Беражы сябе ад трансаў,
Прэч трывогі ўсе гані!
Ды забудзь грамадскі транспарт –
Лепей езьдзі на кані.
Ці хадзі па сьцежках лета
Аж да стомы у нагах.
Безь білета
                        на балеты
На пакошаных лугах.
Пі, як продак піў, –
                                          з крынічкі,
Кожнай кропляй даражы!
Ноч застане ў маладзічкі –
Бульбу выбраць памажы»...
Я хадзіў па сьцежках лета,
Слухаў музыку бяз слоў.
На бусьліных быў балетах –
Толькі мала ўжо буслоў.
I вады жывой, салодкай,
Я шукаў, відаць, дарма,
Тых крыніц, што зналі продкі
На зямлі даўно няма.
Халадзелі ў небе зьнічкі,
А душу вярэдзіў страх...
Не спаткаў я маладзічку –
Маладзічкі ў гарадах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.