РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Абраз
Каб даў мне Бог дзівосны дар
Валодаць пэндзьлем адмыслова,
Пісаў бы я абавязкова
Наш тлумны дом шматпавярховы,
Тваё вакно і ў ім –
                                      твой твар.
Назваў бы так партрэт я той,
З натхненьнем пісаны у згодзе:
«Абраз адной сьвятой.
                                                  Канец дваццатага стагодзьдзя».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.