РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
00-59 МГА
500
Бацьку

 
Я ў магію лічбы
Ніколі ня верыў,
Я лічбаў ніколі ня помніў
I тэлефоны каханых
Заўжды забываў.
Чаму ж гэты нумар
Так доўга я помню,
Чаму ён гучыць таямніча,
Нібыта пароль ад маленства,
У якое я часаы апошнім
Вяртаюся часта?
А гэтыя лічбы
Са мною ўжо будуць да скону,
Хіба іх забудзеш,
Калі нават зайцы ўсяго Прыбяседзьдзя
Ведалі іх назубок.
I, запыніўшы газон твой
На пыльнай дарозе,
То ў лесе зялёным,
То ў полі жытнёвым,
Заўсёды прасілі:
«Вось хлеб табе.
Хлопцам сваім перадай».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.