РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вы пра прыстойнасьць?
I я пра тое.
Для вас  п р ы с т о й н а,
Каб стаў я ў стойла.
Для вас прыстойна,
Каб я ў тым стойле
Стаяў маўкліва
I хрумстаў смачна,
Ківаў лісьліва
I быў шчасьлівы –
За корм удзячны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.