РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бяссонныя ночы
Паўзуць, а ня крочаць.
Здавацца ня хочуць
Бяссонныя ночы.
Бяссонныя ночы –
Ў мінулае віза.
Уключана памяць,
Нібы тэлевізар,
У гэтыя ночы.
Бяссонныя ночы –
Змаганьне
То з д’яблам,
То з Богам...
Да самага раньня
На зыркім экране
Сябе спасьцігаю самога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.