РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пра актаву, пра славу і іншае
Усю восень у АКТАВАХ
Я ўслаўляў красуню Клаву.
 
А зіму, вясну і лета
Славіў Сьвету ў ТРЫЯЛЕТАХ.
 
А нядаўна Віялета
Увайшла ў мае САНЭТЫ.
 
Сёньня жонка – ну я й лыпаў! –
Адшукала ПРАТАТЫПАЎ.
 
Быў прысуд яе суровы:
– Эпітафіі гатовы?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.