РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чыстае

Уладзімеру Дамарацкаму

 
Я – пра белае,
Я – пра белае –
Набалелае.
 
Пакуль выбаліць,
Усё выпаліць –
Голаў выбеліць.
 
Ды ўсё добрае,
Што нядробнае,
Непадробнае
 
Ў нас ня выстыне:
Яно выстае –
Яно чыстае!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.