Зялёны прываблівы сьвет. Салодкая лексіка лета. Прасьвечаны сонцам ранеты I вымыты ліўнем як сьлед. Гудзе старажытна пчала, I мёд залаціцца у місе. Частуйся ды ціха маліся, Каб рупнасьць заўсёды жыла У полі, у садзе, у хаце, У бацьку, у маці, ў дзіцяці...
|
|