 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вады празрыстая імклівасьць, I неба чыстае бяз хмар. Бяроз дзявоцкая цнатлівасьць, І соснаў бронзавы загар. I конь пафырквае ў атаве, I стронга плёскае ў рацэ... Няўжо і праўда гэта ява Ці, можа, сон ня зьнік яшчэ? Няўжо і праўда зерне злое Сюды яшчэ не занясло? Тутэйшы Дафніс зь юнай Хлояй Вяртаюць статак у сяло.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|