РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьвеставаньне
Благавешчаньне,
Зьвеставаньне –
Дзень прылёту буслоў.
Ператомленых крыл астываньне,
З аблачынамі ліставаньне
Бяз слоў.
 
Блаславеньне вады і руні
На нястрыманы бег,
На рост.
Хай жа сонца свой ход кіруе
На дарогу старую,
Гром бярвеньнем
Вымасьціць мост.
 
Можа, сам разьвязаўся вузел,
А звалілі ўсё на бусла.
І зьбірае прапажу бусел
Аж дасюль па балоце, па лузе –
Сьветлы цень ад крыла.
 
Кожнаму, як буслу калісьці,
Даручыў пільнавокі лёс
Несьці клунак,
Каб аж хіліўся,
Дзе, як зьмеі, перапляліся
Сьмех надзеі з тугой нябёс.
 
Разьвязаліся клункі самі.
Не сабраць нам сумныя дні.
І вітаемся мы з бусламі,
Што нябёсы паслалі
Нам,
Заложнікам вышыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.