РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жаданьне
Знаёмых болей, болей,
А незабыўных меней.
Мяняць бы дах на поле,
Мяняць бы страх на волю
Ды радавацца мене!
 
Штодня расьце каштарыс
Даўгоў чужых і нашых.
Чакае цьвёрда старасьць,
І мы ёй кажам: зараз,
І думаем іначай.
 
І застаюцца з намі
Клапоты і ўспаміны.
Клапоты стануць снамі,
Сваё адбыўшы ў найме –
Ды ў іншыя даміны!
 
Мы ўсе – ўспаміны самі,
Свае альбо чужыя.
З пустымі каласамі
Ў снапах плывём вазамі,
Аж вось цярпеньня ные.
 
Але надзею зорым
Прысьмерклых зьнічак клінам
Спатрэбіцца разорам,
Дзе наш давер і сорам
Паўторацца ўспамінам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.