РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я – наглядач суровага астрога,
Сачу, каб не ўцяклі зь мяне самога
Зайздросьць і злосьць,
Зьнявер’е і мана.
Яны,
Зламаўшы ўпартых рэбраў краты,
Сягаюць, як астрожнікі дахаты,
Туды, дзе іх чакае гамана
Доўгаязыкіх плётак, абгавораў.
Як наглядач,
Я мецьму цьвёрды нораў,
Каб, Божа барані, уцекачы
Зьнікчэмнець не маглі дапамагчы!
Я – наглядач уласнага астрога,
З трывалых сьцен ня выпушчу нікога!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.