РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ганьне Рыгораўне Быкавай
Як апошняя завіруха,
Маці белая-белая,
І з завейнымі скронямі сын.
Словы падаюць глуха-глуха.
Цішыню аўдавелую
Захлынае палын-успамін.
 
Як у птушачкі лапкі, рукі,
Што люлялі ў паланачках,
Спавівалі сынка Васілька.
Ў дзьверы страху адгрукалі грукі,
Адпрасіліся ў наначкі.
Абмялела тугі рака.
 
І дзесяты дзесятак ціха
Разьмяняла старэньніца,
Неўзнаку праляцелі гады.
Нажылася пад дахам ліха –
Хай зь ім сын не сустрэнецца! –
І пад знакам бяды.
 
З хаты выйшла да сына,
Села ў прызьбе на прыгарбе.
Мураву ёй паслала зямля,
Каля печы пагнула сьпіну,
Ды жарынкаю выграбла
Зорку долі свайго Васіля!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.