РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У ціхай восені душа
Даверам позьнім залатая.
Ліст
Пенай з хмельнага каўша
На роздум вечара зьлятае:
 
Зь бярозы –
Ссох на сівярах,
З асіны –
Надрыжэўся ўволю,
З рабіны –
Ад гаркоты ўсьмяг,
Зь ляшчыны –
Прасьвятлеў ад болю.
 
Залоцячы свой кожны сьлед,
Да нас неразгаданым кумам
Падлашчыцца ў душу сусед,
Які завецца
Сьветлым сумам.
Пасьля –
Замена спарыша –
Ён стане двайніком адчаю.
А ціхай восені душа
Яшчэ даверам залачае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.