РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хто гэта сьпявае?
Птушка.
Хто гэта гамоніць?
Дрэва.
Хто гэта шуміць?
Трава.
 
Іхнія найменьні ўсе забылі –
Птушак,
Дрэў,
Утуманелых траў.
Мы прымаем выдумкі за былі,
Іншых помніць нам не пад нараў.
 
Тых няма, што як сям’ёй адною
З пушчамі, з разлогамі жылі.
Сталі разам з роднай стараною
Пястачкай балючае зямлі.
 
Памяць продкаў даўнасьцю жывая.
Кожнаму наступніку знава
Птушка спаткаемнасьці сьпявае,
Дол зьнямогі
Зеляніць трава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.