РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І прыцемак, і сьцежкі – тыя ж,
Адно што поўні не відно.
А ты чаму, мой смутак, ныеш,
Як прысьмірэлае вакно,
 
Што небу гаварыла нешта,
Калі маўчала цішыня?
...Зь ялін спадала сьнегу рэшта
На выкуп маладога дня.
 
Была ўзаемнаю ўзаемнасьць,
Трывога чуйнаю была
І дрэў знаёмая таемнасьць
Шаптала з кожнага ствала.
 
Сьляды дзяліліся з сумётам
Праўдападобнаю маной,
Сьляды зьнікалі ў змрок
І потым
Гарэлі ў небе нада мной...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.