РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Губ цалаваных, мілаваных
Нязмушаная чысьціня,
Як быццам
На пачатку дня
Наноў вярнуўся,
Каб забыцца
Свой сум на ранішніх палянах.
 
Прытушаных у ясным прыску
Вачэй вячэрніх
Ціхі змрок,
Ці гэта захацеў прарок
Хутчэй
Пад спадзяваньнем даўнім
Падвесьці разьвітаньня рыску?
 
Абразай здрады не кранутых
Грудзей
Падкрэсьлены намёк.
Стан апавіў
Аблок дымок,
Радзей
Ён сочыцца ўхмялелы
Ў пачутых розумам пакутах.
 
Адчай
З касьмічнай нематы
Мой на зямлі
Ці ўчуеш ты?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.