РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як заблуканы зьвер,
Сьляды гадоў чытаю:
Якая ты цяпер?
Ці тая ты?
Ці тая?
 
За даўні недавер
Сам на сябе лютую.
Я помню і цяпер
Цябе ўсё тую,
Тую.
 
Што толькі мне была
Травінкаю зь дзялянкі,
Былінкаю сьвятла,
Галінкаю маланкі.
 
Гукаю часу:
– Стой!
Гады сьлядоў ня блытаю.
Я з той,
Я з той,
Я з той,
Дагэтуль не забытаю!
 
Як той бабыль зь мяжы,
Сам у сябе пытаю,
Дзе ты цяпер,
Скажы,
Ці ты яшчэ ўсё тая?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.