РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лёс
Лёс прынёс мяне на базар
І, як пеўня,
Трымае пад пахай.
Хоча збыць свой тавар
Гандляр,
Просіць:
– Ты языком ня лахай,
Каб ня спудзіліся купцы.
Толькі ўбыткі адны з табою.
Не прадам цябе –
І капцы,
У капцы зарасьцеш травою.
– Лёсе мой,
Пацярпі, прашу:
Не збаўляй цану,
Патаргуйся.
Не мяне,
Дык маю душу,
Можа, у вырай паклічуць гусі.
І мяне ў халадах нябёс
Пад крыло сваё
Возьмуць хмары.
Ні купцоў, ні цаны,
Мой лёс,
Нам нямець
На зямным базары...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.