РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ёсьць толькі агонь і тло,
А болей няма нічога,
На тое вада,
Каб агонь заліло,
На тое паветра,
Каб рэха жыло,
Зямля,
Каб радзіла аблога.
 
Таму і ў вочы агню
Глядзім –
Не адводзім пагляду.
І слухаем згорбленую цішыню,
Што прыйдзе забраць нас,
Каб не ўпершыню
Аддаць неўзаранаму ляду.
 
І мы, зрабіўшыся тлом,
Панюшкай попелу, тленам,
Атуленыя забыцьця крылом,
Аднераставаўшы свой крыгалом,
Паўторымся ўздыхам леным.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.