 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі атуліць сон Вагона шумны табар, На доўгі перагон Ідзі ў самотны тамбур. У цішыні начы Заслухайся лагодна, Як колы уцячы Ня могуць з-пад вагона; Як за сабой гудок Бяжыць з-за паварота, А месяца лядок Сьмяецца жаўтарота. Самім сабой на міг Пабудзь далей ад тлуму. Тут можна падыміць І ўсё, што хочаш, думаць. І пальцы скразьнякам Прыціснуўшы дзьвярыма, У далечы зьнікай, Як ціхі выдых дыму...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|