Што ёсьць каханьне? Бессаромнасьць, Ці сьціпласьць, Што ня ўздыме воч, Ці разгаўленьне, Ці скаромнасьць, Ці ў зорках дзень, Ці ў сонцы ноч? Ці вечны грэх, Ці пакаяньне, Ці сум цяжкі, Ці весялосьць? Пакуль ня стоміцца Пытаньне Пытаць, Датуль каханьне Ёсьць!
|
|