РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Першая госьця
Грукаецца – чую я –
Госьця пешая.
Адчыняю: – Я твая
Старасьць першая.
 
Думаў ад мяне ўцячы
Зайкам шэранькім,
Кідаў у раку ключы
Ды шашэрыўся.
 
У цяньку наіўных дрэў
Ахалоджваўся,
Спаў салодка, смачна еў,
Прымалоджваўся.
 
Маладых вачыма пас,
Часам нашчыўся.
Думаў абысьці якраз
Злыя пашчы ўсе.
 
Пашчу немачы, тугі,
Пашчу кволасьці.
Ты ня першы, не другі
З хітрай воласьці.
 
Я ня жонка, што ў журбе
Дружыць з поштаю.
Я і першая ў цябе,
І – апошняя.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.