Калі архангельскія трубы Апавясьцяць пра страшны суд, Я, не збаяўшыся пакут, Успомню, Што шапталі губы, Што, пэўна, быў табе я любы. Калі тугі тугія лукі Абрынуць стрэлаў горны град, Сустрэць я стрэлы буду рад, Успомню, Што крычалі рукі, І шчырасловы, і манюкі. Калі заціхне гром прарочы, Забытыя збудзіўшы дні, Я не ўстрашуся цішыні, Успомню, Што маўчалі вочы, Спавіўшы смутак па-жаночы. Яны далёка, Стрэлы, трубы. А покуль ты са мной сама, Мне часу ўспамінаць няма. Сьмяюцца рукі, Помняць губы. Суціш хаду, мая зіма!
|
|