 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Першага позірку ўзьюшаны выкрык, Золаку, зарыва, зор палыханьне. Вочы адводзіць ад кепікаў прыкрых Блізкае рэха шахты каханьня. Першага дотыку саманахабства, Першай рашучасьці самаваганьне. Вабіць спадманліва ў хітрае рабства Гулкае рэха шахты каханьня. Першага выдыху вечнага слова Замілаваньне і заклінаньне. Водзіць упоцемку хмельнагалова Рэха прыглухлае шахты каханьня. Першы лядок працірае завея З возера крыўды і шкадаваньня. Рэха блукае. Глыбее, глыбее Шахта каханьня, шахта каханьня...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|