РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што дакранулася да дна,
Раптоўна адрываць балюча.
Самоты вырасьце сасна,
Акрэсьліцца расстаньня круча.
 
А будзе шчэрыцца абрыў,
Пакуль трымаецца карэньне.
Ты кручу тую сам стварыў,
Цябе сасна сама сустрэне, –
 
Каб адшумець, і адцьвісьці,
І адшчымець, і стаць вясновай.
Усё забудзецца ў жыцьці,
Усё абновіцца абновай.
 
І толькі жыцьме сум стары
І стома вечара старая,
Пакуль нямы адчай зары
У сэрцы ціха дагарае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.