РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паштоўка Ілоне
Доля –
Вогнехвостая лісіца –
Замятае, палячы, сьляды.
Да яе ў сябры не напрасіцца,
За лясамі пазычае сітца,
На якое сеюцца гады.
 
Чым мякчэй памол,
Лягчэй імгліцца,
Асядае прывіднай імглой.
Стол –
І хрэсьбін, і хаўтур сталіца,
Як і дол,
Ня можа наталіцца
Морам гора,
Радасьцю малой.
 
Поле долі
І сьлязой расіцца,
І глушэе ў бур’янах бяды,
Толькі б спадзяваньнем каласіцца.
Доля –
Ціхалапая лісіца
Абмінае ўласныя сьляды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.