Доля – Вогнехвостая лісіца – Замятае, палячы, сьляды. Да яе ў сябры не напрасіцца, За лясамі пазычае сітца, На якое сеюцца гады. Чым мякчэй памол, Лягчэй імгліцца, Асядае прывіднай імглой. Стол – І хрэсьбін, і хаўтур сталіца, Як і дол, Ня можа наталіцца Морам гора, Радасьцю малой. Поле долі І сьлязой расіцца, І глушэе ў бур’янах бяды, Толькі б спадзяваньнем каласіцца. Доля – Ціхалапая лісіца Абмінае ўласныя сьляды.
|
|