 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе на бераг маёй самоты прыбой спагады прыбіў бурштынінкай Мора якое завецца Лёсам правагаўшыся ўсе маладое раньне расшчодрылася хоць пад вечар Бурштынінка кропля смалы сьпякотнай у якой пякельна кіпелі грэшныя думкі і цераз стагодзьдзі стагодзьдзяў перадаліся па генэтычным кодзе жаданьня працягу ў прасьцягу працягу ў шаленстве у апантанай пяшчоце у неадумлівым забыцьці Бурштын шліфуецца ласкай яму адгукліва перадаецца пакутлівая цеплыня і золка яму ад сіверу недаверу але ўвабраўшы ў сябе рудую гарачыню сонца сьвеціць бурштын разганяе раўнівую цемру аблуднай душы Бурштынінка чым цябе шліфаваць чым адагрэць як адагрэцца душой азяблай як не заблудзіцца ў цемры ідучы на тваё сьвятло Падкажы
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|