Лебедзь шэры малады. Пасталее – пабялее Ад вады, Ці ад бяды, Ці ад раньняе завеі, Што зьнянацку прыляціць Сілай гурба-рэактыўнай, Каб руку пазалаціць Мору ледзяною грыўняй. Белы, Быццам на яго Чарната турбот ня ліпне, Лебедзь, Звыклы да ўсяго, Мыецца ў вясёлым ліўні. Час націсьне на рычаг, Знойдзе смутку пашырэньне, Белы лебедзь На вачах У нябёсаў пашарэе. Зноў паўторацца гады, Як бяда касу ні клепіць, Лебедзь шэры малады, Разьвітальны – Белы лебедзь.
|
|