РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лебедзь шэры малады.
Пасталее – пабялее
Ад вады,
Ці ад бяды,
Ці ад раньняе завеі,
Што зьнянацку прыляціць
Сілай гурба-рэактыўнай,
Каб руку пазалаціць
Мору ледзяною грыўняй.
 
Белы,
Быццам на яго
Чарната турбот ня ліпне,
Лебедзь,
Звыклы да ўсяго,
Мыецца ў вясёлым ліўні.
 
Час націсьне на рычаг,
Знойдзе смутку пашырэньне,
Белы лебедзь
На вачах
У нябёсаў пашарэе.
 
Зноў паўторацца гады,
Як бяда касу ні клепіць,
Лебедзь шэры малады,
Разьвітальны –
Белы лебедзь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.