Гайдаецца сонца, як звон безгалосы, I пырскі па скуры вядуць пісягі. Плыву у чаўне хуткаплыннага лёсу. А дзе ж залатыя мае берагі? Пакуль што навокал – адхоны крутыя, Каменьні, як чорныя локці, тырчаць. Даўно пахавала пяскі залатыя Наноснае сьмецьце, што хвалі імчаць. Наперадзе бачу чысьцюткае сяйва. За мною, як птушка, ляціць вышыня. А ў рэчку зьбягаюць іржавыя травы, А рэчку паскудзяць бэнзінам штодня. Звужаецца русла у зморшчыну жалю, А зьзяючы бераг далей і далей... I скуру апошнімі промнямі джаліць Маленькае сонца маленькіх людзей.
|
|