Людзі лёзныя, Сьцежкі росныя, Ногі босыя, Словы – сьлёзныя, Ну а песьні нашы – разбойныя, Ну а вочы нашы – пагрозныя. Добрай раніцы, слаўны Полацак! Будзе вечар твой – сумнаваценькім. Не Сафіі госьці памоляцца, Божы страх намоляць багаценькім. Добры вечар, Менск, гандляроўскі край! Прадамо табе сваё гора мы. Бо кірмаш. заўжды валацугам – рай. Плакаць будзеце цэлым горадам! Нам кароль казаў на вайну ісьці, Нам закон казаў гарады мінаць. Добры дзень, Гародня! Табе – плаціць, Што схацелі госьці заначаваць. Людзі лёзныя, неработныя Да спажывы лёгкай ахвотныя, Каб нашчадкі нашы багатыя У гарадох, адкуль праганялі нас, Кіраваць маглі магістратамі, З гарадоў зрабілі разваліны! Людзі лёзныя, Сьцежкі росныя, Ногі босыя, Сны пагрозныя.
|
|