Драціны, як сівыя валасы, Перапляліся ў дзіўнай прыгажосьці. I не кранулі іх узор часы, Хаця ад майстра засталіся косьці. Той майстар, адмысловы наш зямляк, Каваў з жалеза кветкі і карункі, А каб пражыць – нажніцы на кірмаш, I ланцугі – вышэйшага гатунку. Ён майстра быў, і ён любіў метал, Таму паперку не лічыў за грошы. Зьвінеў ад промняў кованы партал – I ланцугі – у пыле прыдарожным. ...На чарапіцах кроплі расьцьвілі, Нібы на шчоках, ад агню смуглявых... Звон разьдзімаў сьсівелыя вуглі I прыгажосьць заўзятую няславіў.
|
|