РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзе карані твае,
Адкуль твой род пачаўся,
Ці з прыцемкаў быцьця,
Ці зь цемры небыцьця, –
Пытаньні ўе і ўе,
Няўцямныя па часе,
Гадоў верацяно,
Няўцешнае яно.
 
На могілках старых,
На капішчы калішнім
Тых маміных вачэй
З калыскавых начэй
Сустрэць пагляд, як міг,
Пасланы Усявышнім,
І ўзварушыць наноў
Усё ў гасподзе сноў.
 
Верацяно гудзе,
Гырчыць, якоча, ные.
І вытча палатна
Скупая памяць на
Лайно пытаньням,
Дзе,
Адкуль, калі, якія
І карані твае,
І род твой паўстае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.