 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы ўзышлі не з насеньня, што ветрам занесена, – Мы ня дзікай травы самарослыя парасткі. У глыбінях зямлі, гэраічнай і песеннай, Нашых душ каралі – з вузьлякамі упартасьці. Сокам вотчынных гоняў адроду мы ўспоены, Сонцам родных нябёс мы з маленства аблашчаны, Як асілкі-дубы над дняпроўскімі поймамі – Паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры. Мы на золку далёкім ардзе не скарыліся, Славай Грунвальда выйшлі ў вялікія ратнікі. Нас будзіў да сьвятла стук друкарань скарынінскіх. Да братоў мы гарнуліся сэрцамі братнімі. Каліноўскі дарэшты пазбавіў нас кволасьці – Веру-мужнасьць сваю завяшчаў нам з-пад вісельні. З гнеўнай лірай Купалы і з эпасам Коласа Мы спазналі сябе і свой голас узвысілі. Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаны Да бацькоўскай зямлі, не парвуць, не растурзаюць Аніякія буры-вятры непрыязныя – Нашы сэрцы ад іх толькі больш загартуюцца! I як вечна вясьне сьвяткаваць тут агледзіны, Мовай радасьці з долам і небам гамонячы, – Так і нам у вякох тут, з братамі-суседзямі, Жыць і верыць у лёс незахмарана-сонечны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|