Ня знаю, што са мной такое: У нейкім дзіўным неспакоі Гляджу на гольле яблынь, вішань I так нясьцерпна, аж трымчу, Убачыць цьвет на іх хачу, Каб тут жа, зараз, буйна-пышна Укрыўся квеценьню мой сад, Хоць разумею, бачу сам: Яшчэ пупышкі ледзьве-ледзь Крануліся насустрач лету, I што ня мог ён заквітнець Так хутка, раптам, што для цьвету Патрэбна сонца, дождж патрэбен, І божы гром, і... наш малебен.
1992
|
|