 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над бяздоньнем іду – Па вузенечкай кромцы ля стромы... Што, прайшоўшы, знайду? Чым пакліканы ў шлях незнаёмы? Над бяздоньнем іду... Там, унізе, раскацісты рогат – Д’яблы мелюць ваду На страшэнных каменных парогах. Над бяздоньнем іду. Там патокі. Там пара клубіцца. Хоць гукні грамаду – Галава пачынае кружыцца. Над бяздоньнем іду. Здрадны страх зацінае дыханьне. Крок яшчэ – і ўпаду... Іншы хтосьці уславіць каханьне.
1990
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|