 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вы не яе – вы сябе прыніжаеце
|
Вы, спадары, і паны, і таварышы (Як вас... дакладна – даруйце, ня знаю), Недзе там вострыя варывы варачы Не на спажыву бацькоўскаму краю, Помніце ўсе: калі вы зьневажаеце I абражаеце мову народа, – Вы не ЯЕ – вы сябе прыніжаеце, Нізкая ваша з вас лезе парода. Як немагчыма прынізіць абразаю Маці-зямелюхну, неба і сонца – Гэтак і мовы, што служыць украсаю Роду людскога, ня ўнізіць – ні слоўца! Ну, а калі ад кухоннага посуду Дух ваш папросіцца ў высь Перунову – Лепшага век вы ня знойдзеце спосабу, Як акунуць сябе ў родную мову.
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|