Даруй мне ўсё, што можаш дараваць, А што ня можаш – памалюся Богу, Мо’ ён даруе, перш чым скіраваць Маю душу ў апошнюю дарогу. Мая душа... Якая толькі дрэнь Ня сілілася завалодаць ёю! Каб у бязмоўны, безаблічны цень Ператварыць. Каб не была маёю. I, можа, так бы й сталася даўно, Калі б ня ты, мой ангел-выратоўца. Калі б ня голас твой і не яно – Табе адненькай ведамае слоўца.
1997, верасень.
|
|